В аг. Ульяновичи Сенненского района за деньги местных жителей обновили колодец

   У Багданаўскім сельсавеце хапае неабыякавых жыхароў. Так, дзякуючы намаганням вяскоўцаў з аг. Ульянавічы, у населеным пункце нядаўна замянілі верхнюю частку калодзежа, якая прыйшла ў непрыдатнасць.

     У якасці ініцыятара грамадскакарыснай справы выступіў дэпутат мясцовага Савета дэпутатаў Валерый Бараноўскі. Месцічы падтрымалі яго прапанову і назбіралі неабходныя для абнаўлення студні сродкі. Драўляны зруб вырабілі супрацоўнікі і выхаванцы Сенненскай школы-інтэрната.  

Ганна КОРСАКАВА.

Фото носит иллюстративный характер.