Сенненские танцоры-любители стали призёрами областного турнира народных танцев

Штогод міжнародны фэст пашырае творчыя межы культурнага жыцця Віцебшчыны. Праграму фестывалю папаўняюць новыя мерапрыемствы, конкурсы, форумы, выставы. Адной з навінак сёлетняга, 26-га, “Славянскага базару” стаў абласны турнір народных танцаў.

Каля 70 пар з 17 раёнаў вобласці прадэманстравалі сваё майстэрства рухацца прыгожа і рытмічна, а таксама пазнаёмілі з харэаграфічнымі традыцыямі рэгіёнаў Прыдзвінскага краю. Сярод удзельнікаў турніру было нямала прафесійных калектываў. І тым прыемней, што танцоры-аматары з Сенненшчыны ўвайшлі ў лік прызёраў харэаграфічнага батла. Лаўрэатамі трэцяй ступені ва ўзроставай групе ад 50 і старэй стала танцавальная пара ў складзе Аляксандра Лабаноўскага і Таццяны Бярговінай. Трэцяе месца таксама ў намінацыі “Адметны мясцовы танец” атрымала харэаграфічная кампазіцыя “Сенненскія кросны” ў выкананні калектыву раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Нядрэнна паказала сябе і падрастаючае пакаленне.

Для сенненскіх школьнікаў Дзмітрыя Івашкова, Юліі Лындзінай, Станіслава Астроўскага і Вікторыі Купцовай выступленне на турніры стала танцавальным дэбютам.    

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

Фота Аляксандра КАРБОЎСКАГА.