Алеся Андрэева: клапатлівая маці і руплівая працаўніца!
На ферме вёскі Сукрэмна ААТ «Сенненскі райаграсервіс» Алеся Андрэева працуе не так даўно. Але работа ў якасці аператара машыннага даення ёй добра знаёма. Раней жанчына працавала на МТФ «Канстантова» сельгаскааператыва «Кругляны». Таму вытворчыя паказчыкі на новым месцы працы, дзе жывёла мае больш багаты рацыён, у Алесі Андрэевай сталі адразу расці.
Старанне даяркі не засталося па-за ўвагай акцыянернага таварыства. Яе партрэт змешчаны на Стэнд гонару райаграсервісу.
Да высокіх вытворчых паказчыкаў Алесю Андрэеву падштурхоўваюць асабісты інтарэс і клопат пра дзяцей. Яна — шматдзетная маці, выхоўвае чатырох дзетак.
НА ЗДЫМКУ: Алеся Андрэева, аператар машыннага даення кароў ААТ «Сенненскі райаграсервіс» і маці чатырох дзяцей.