В Сенно пройдёт международный матч по футболу среди детей
У суботу гарадскі стадыён стане пляцоўкай для правядзення міжнароднага матча па футболу сярод дзяцей. Супрацьстаяць нашым хлопцам будзе ФК “Пачынак”.
Як паведаміў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Сенненскага райвыканкама Аляксандр Гардзецкі, спаборніцтвы прымеркаваны да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, а іх мэтай з’яўляецца ўмацаванне і развіццё сяброўскіх сувязяў паміж рэгіёнамі.
Гульня пачнецца ў дванаццаць гадзін.
Ул. інф.