На Сенненщине побывал депутат областного Совета, заместитель председателя облисполкома Олег Мацкевич

Дэпутат абласнога Савета, намеснік старшыні аблвыканкама Алег Мацкевіч пабываў на Сенненшчыне. Ён правёў прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Нямойтаўскім сельсавеце, у Багушэўску сустрэўся ў рамках адзінага дня інфармавання з калектывам ЗААТ “Milkonforest”.

 На сустрэчу з ім у Нямойце прыйшлі Ірына і Васілій Біруліны. Маладая сям’я ніяк не можа засяліцца ў службовы дом, які атрыманы ва УП “Дружбінец”, бо ў ім патрабуецца правесці рамонт ацяпляльнай сістэмы, у тым ліку памяняць кацёл. Біруліны звярнуліся зноў за дапамогай да дэпутата, бо агавораныя раней дамоўленасці адміністрацыя прадпрыемства не выконвае.

 Абмеркаваны новыя тэрміны закупу абсталявання і правядзенне рамонту. Яны ўзяты на асабісты кантроль дэпутатам і заяўнікамі.

 У Багушэўску Алег Мацкевіч у час размовы з калектывам прадпрыемства, заснаванага на сродкі замежнага інвестара, вёў размову не толькі на тэму дня інфармавання. Былі абмеркаваны ўмовы працы, сацыяльны пакет, што прадастаўляецца прадпрыемствам, перспектывы развіцця. Удзел у размове прыняў заснавальнік “Milkonforest” і яго інвестар, грамадзянін Сербіі Жыварод Смількавіч.

Наш кар.

НА ЗДЫМКУ: Алег Мацкевіч у час правядзення прыёму ў Нямойтаўскім сельвыканкаме.

Фота Аляксандра ЛАЗЮКА.