До 50 базовых грозит за вылов сома с 31 мая по 1 июля

З 31 мая па 1 ліпеня ўстаноўлена забарона на лоўлю сама звычайнага, інфармуе дзяржінспектар Віцебскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Арцём Міцькін.

Забарона ўводзіцца на ўсе прылады рыбалоўства. Нават знаходжанне з указаным відам рыбы на адлегласці адзін кіламетр ад берагавой лініі рыбалоўных угоддзяў расцэньваецца як парушэнне правілаў рыбалоўства і караецца ў выглядзе адміністрацыйнай адказнасці. За вылаў сама накладаецца штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь, за знаходжанне з ім на беразе вадаёма – ад 5 да 30 базавых велічынь. Акрамя таго парушальнік дзеючага заканадаўства абавязаны кампенсаваць урон, нанесены навакольнаму асяроддзю, які налічваецца ў трайным памеры за кожную здабытую асобіну сама, а менавіта, 12 базавых велічынь.

Ул. інф.