Дожди, грозы и тепло. Какая погода будет в Сенно на этой неделе

  Сіноптыкі ў бліжэйшыя дні прагназуюць воблачнае з праясненнямі надвор’е. Пройдуць дажджы з навальніцамі і, галоўнае, пацяплее.

7 чэрвеня ноччу будзе пераважна без ападкаў, а вось днём па большай частцы вобласці чакаюцца кароткатэрміновыя дажджы, па захаду магчымы навальніцы. Вецер паўднёвай чвэрці пры навальніцах ўзмоцніцца да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад 8 да 13, днём  — ад 17 да 22 градусаў цяпла.

8 чэрвеня ноччу дажджы захаваюцца на ўсёй тэрыторыі Віцебшчыны, месцамі моцныя, з навальніцамі, днём – толькі ў асобных раёнах. Вецер зменіцца на заходні і паўночна-заходні. Тэмпературны рэжым захаваецца на ранейшым узроўні.

9 чэрвеня кароткатэрміновыя дажджы з навальніцамі, будуць ісці ноччу ў асобных раёнах, днём на большай частцы вобласці. Тэмпература днём крыху панізіцца.

10 чэрвеня характар надвор’я істотна не зменіцца. Кароткатэрміновыя дажджы з навальніцамі будуць працягвацца. Днём тэмпература паветра складзе +18 — +230С. Не спыняцца кароткатэрміновыя дажджы і ў апошні дзень тыдня. Па-ранейшаму будзе цёпла: ноччу – +8 – +13, днём – +16 – +210С.