В Сенненском районе продолжается акция «Не оставляйте детей одних»

     На тэрыторыі Сенненскага раёна працягваецца прафілактычная акцыя “Не пакідайце дзяцей адных!”. Мерапрыемства нацэлена на прыцягненне ўвагі да праблемы дзіцячага свавольства з агнём,  гібелі на пажарах, зніжэнне колькасці надзвычайных сітуацый.

  Падчас першага этапу акцыі, які праходзіў з 12 па 15 мая,  супрацоўнікі РАНС наведалі дзве шматдзетныя сям’і. У гульнявой форме пажарныя нагадалі дзецям асноўныя правілы агульнай бяспекі і ўручылі невялікія памяткі. Агульная сустрэча з бацькамі і іх дзецьмі прайшла  ў Міжнародны дзень сям’і.

Падобныя мерапрыемствы зараз праходзяць у школах і дашкольных установах раёна.

Акцыя скончыцца ў пачатку чэрвеня.

Ганна КОРСАКАВА.