Федерация профсоюзов Беларуси предлагает 2018 год объявить Годом человека труда

Годам чалавека працы Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі прапануе аб’явіць 2018 год.

З такой ініцыятывай выступіў старшыня ФПБ Міхаіл Орда падчас сустрэчы з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам.

На думку прафсаюзнага лідара, гэта паспрыяе павышэнню прэстыжу рабочых спецыяльнасцей, а таксама людзей, якія задзейнічаны ў розных галінах народнай гаспадаркі.

Акрамя таго на сустрэчы былі абмеркаваны перспектывы развіцця прафсаюзнага руху ў краіне, у тым ліку ўдзел апошняга ў вырашэнні пытанняў у сферы занятасці.