Вместо кражи — грабеж. Житель Сенненского района ограбил 76-летнюю пенсионерку

Неаднойчы судзімы жыхар раёна абрабаваў сваю суседку, 76-гадовую жанчыну, каб забраць пачак чаю і старэнькі мабільнік.

Як высветлілі следчыя РАСК, узбудзіўшы крымінальную справу, рабаваць мужчына не збіраўся. Знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, ён залез у хату суседкі, каб пажывіцца ежай, разлічваюсы, што гаспадыні няма дома. Убачыўшы, ад нечаканасці ўдарыў яе кулаком у грудзі, схапіў першае, што трапіла пад руку, і кінуўся за парог.

Супраць раней судзімага на падставе ч.2 арт. 206 Крымінальнага кодэкса распачата справа. За рабаванне з прымяненнем насілля, бяспечнага для жыцця і здароўя пацярпелага, прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 6 гадоў.

Наш кар.