Тащили все, что плохо лежит. Жители Богушевска на протяжении нескольких дней похищали колхозное добро

26 металічных труб і больш за пяць дзясяткаў трымальнікаў да іх скралі з малочнатаварнай фермы КУСГП імя Гараўца, што ля вёскі Пасад Багушэўскага сельсавета, двое мясцовых жыхароў.

Грамадскае дабро 26-гадовы лесаруб ДЛГУ “Багушэўскі лясгас” і яго 19-гадовы нідзе непрацуючы напарнік выносілі ўвечары на працягу некалькіх дзён. Адметна, што красці маладым людзям ніхто і нішто не перашкаджала. Нават больш таго, на ферме існавалі “спрыяльныя” ўмовы для здзяйснення зламысных дзеянняў: у памяшканні адсутнічалі вароты, а сам жывёлагадоўчы аб’ект не ахоўваўся вартаўніком.

Агульны кошт скрадзенага склаў 1655 рублёў 13 капеек. Сваю віну маладыя людзі (дарэчы, раней не судзімыя) прызналі цалкам. Маёмасць была вернута КУСГП імя Гараўца. А саміх зламыснікаў суд Сенненскага раёна прыгаварыў згодна ч.2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж, учынены групай асоб) да штрафу ў памеры 690 рублёў ці 30 базавых велічынь.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.