Безработные сенненцы займутся благоустройством

Аддзел занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама накіроўвае беспрацоўных па заяўцы сельвыканкамаў на аплочваемыя работы.

Па словах Святланы Грамузавай, начальніка аддзела занятасці, у хуткім часе некалькі беспрацоўных Багушэўскага і Нямойтаўскага сельсаветаў будуць працаваць на добраўпарадкаванні населеных пунктаў.

А вось пяць беспрацоўных з Машканскага сельсавета ўжо часова заняты. Як паведаміў старшыня Машканскага сельскага выканаўчага камітэта Леанід Шаеў, вакол сталіцы сёлетніх раённых «Дажынак» работы вядуцца шырокім фронтам. Пачалі з в. новая Обаль. Прыбрана тэрыторыя вакол кінутых дамоў, наведзены парадак каля санкцыянаванага сметніка ў Казлах. У в. Стрыгі адрамантаваны плот, а ў Ходараўцы і Госмірава высеклі старыя дрэвы. хмызняк. Добраўпарадкоўваецца і вёска Канстантова. Прыбіраецца тэрыторыя вакол былой школы і сельскага клуба.

Ірына ХАСАНАВА.