Волонтёры Красного Креста рассказали сенненцам о туберкулезе и вручили буклеты

 

Валанцёры Чырвонага Крыжа выйшлі на вуліцы Сянна, каб расказаць сенненцам пра сухоты. Убачыць людзей у яркіх чырвоных куртках, з паветранымі шарыкамі і маляўнічымі буклетамі ў руках можна было ў розных кропках горада.

Прафілактычную акцыю “Разам супраць туберкулёзу” з нагоды Сусветнага дня барацьбы з гэтым захворваннем, які адзначаецца 24 сакавіка, правялі члены ініцыятыўнай групы “Родник” Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Разам з актывістамі грамадскага аб’яднання памяткі, прысвечаныя прафілактыцы і лячэнню туберкулёзу, прахожым раздавалі і валанцёры з ліку вучняў СШ №2 г.Сянно.

Да акцыі далучыліся і праваслаўныя вернікі. Прыхажане Свята-Мікалаеўскай царквы г.Сянно сабралі і перадалі для пацыентаў Багушэўскай абласной туберкулёзнай бальніцы адзенне.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.