Следователи Сенненского РОСК бьют тревогу: «Синий кит» может приплыть в Сенно

Следчыя Сенненскага РАСК, супрацоўнікі РАУс б’юць трывогу. У суседніх краінах, у Беларусі ўсё часцей рэгіструюцца факты, калі непаўналетнія пасля прагляду ў Інтэрнеце гульні «Сіні кіт» ці іншых падобных, прадпрымалі спробы скончыць жыццё самагубствам. Некаторыя з іх падлеткі, на жаль, давялі да канца.

У Оршы ўдзельніца гульні атрымала загад парэзаць сабе вены. І выканала яго. Зараз дзяўчынка знаходзіцца ў бальніцы.

Як папярэджвае Аляксандр Васільеў, намеснік начальніка аддзела СК, кантакты ўдзельнікаў гульні і яе арганізатараў звычайна адбываюцца глыбокай ноччу, у поўнай адзіноце дзяцей, што павялічвае із унушальнасць. На яго думку, бацькам, старэйшым сябрам, родным, настаўнікам якраз трэба звярнуць увагу на гэтыя абставіны, узмацніць прафілактычную работу.

Наш кар.