На Сенненщине объявлен призыв в армию

   На Сенненшчыне, згодна з рашэннем раённага выканаўчага камітэта, праводзяцца мерапрыемствы прызыву жыхароў раёна 1990-1999 гадоў нараджэння на тэрміновую ваенную службу і службу у рэзерве.     Падставай для гэтага з’яўляецца Закон Рэспублікі Беларусь “Аб воінскім абавязку і воінскай службе” і Указ прэзідэнта “Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве”, выданы 27 студзеня 2017 года.

Мерапрыемствы прызыву запланаваны на люты-май бягучага года. У прыватнасці, жыхарам раёна мужчынскага полу 1999 года нараджэння, якім па стане да 30 мая спаўняецца 18 гадоў, а таксама ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў, калі яны знаходзяцца ці абавязаны знаходзіцца на воінскім уліку і не знаходзяцца ў запасе, страцілі права на адтэрміноўку ад прызыву, нават калі не атрымалі персанальную позву аб неабходна з’явіцца на мерапрыемства прызыву  10 лютага па 30 мая 2017 года. Для гэтага яны павінны прыбыць у Сенненскі РВК да 9.00 у любы дзень акрамя выхадных і святочных. З сабой неабходна мець дакументы, якія сведчаць аб асобе.

Ул. інф.