Патрапілі ў дзясятку

10 чалавек на месца… прэзідэнта — такога конкурсу ў беларускай гісторыі яшчэ не было. І ніякія яны больш  не «патэнцыйныя» ці «магчымыя» кандыдаты, а самыя што ні на ёсць рэальныя — зарэгістраваныя ЦВК.

     З каго выбіраць будзем?

 Рыгор Кастусёў — намеснік генеральнага дырэктара ТАА «Асвейская будаўнічая кампанія», член БНФ; Аляксандр Лукашэнка  —  Прэзідэнт Беларусі; Аляксей Міхалевіч — юрысконсульт ПУП «Агенцтва перакладаў і юрыдычных паслуг Міхалевіча»; Уладзімір Някляеў — выканаўчы дырэктар грамадскага аб’яднання «Клопат»; Яраслаў Раманчук — выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра «Стратэгія», намеснік старшыні АГП;  Віталь Рымашэўскі — намеснік старшыні РГА «Хрысціянская дзелавая ініцыятыва»; Андрэй Саннікаў — палітычны аглядальнік газеты «Народная воля»; Мікалай Статкевіч — пенсіянер; Віктар Цярэшчанка — старшыня Савета Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва; Дзмітрый Ус — дырэктар ТДА «Трывіум».