Зима не сдаётся: в ближайшие дни на территории Витебской области будет облачно, с прояснениями

У бліжэйшыя дні на Віцебшчыне будзе воблачна, з праясненнямі. Чакаюцца ападкі, у тым ліку мокры снег.

8 сакавіка ноччу ў крайніх паўночна-ўсходніх раёнах, а днём у асобных раёнах, пераважна па заходняй палове вобласці, пройдуць кароткатэрміновыя дажджы. Ноччу і раніцай будзе наглядацца слабы туман, галалёд. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Пры паўднёва-ўсходнім і паўднёвым ветры 4-9 м/с тэмпература паветра ноччу складзе -4 — +4, днём ад 4 да 9 градусаў цяпла.

9 сакавіка на большай частцы захаваюцца кароткатэрміновыя дажджы, у заходніх раёнах яны чакаюцца з мокрым снегам, ноччу — слабым галалёдам. На асобных учстках дарог будзе слізка. Тэмпература паветра ноччу захаваецца тая ж, днём апусціцца да +3 — +8 градусаў.

10 і 11 сакавіка на большай частцы, 12 сакавіка ў асобных раёнах зноў будуць ісці кароткатэрміновыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Ноччу і раніцай магчымы слабы галалёд. Тэмпература паветра ноччу крыху апусціцца, днём захаваецца тая ж.