Няўстойлівае і ветранае з ападкамі надвор’е чакаецца на гэтым тыдні ў Сянне

неустойчивая погода

 22 лютага будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег), слабы галалёд. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер — заходні 5-10, днём па захадзе парывы да 15-18 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе -4,+1, пры праясненнях слупок тэрмометра апусціцца да -6; днём чакаецца -2, -3.

 23 лютага па вобласці будзе воблачна. У многіх раёнах прагназуюцца кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег), слабы галалёд. На асобных участках дарог —  галалёдзіца. Вецер — паўднёва-заходні, заходні хуткасцю 6-11 м/с, ноччу ў асобных раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі магчымы парывы ветру да 15-18 м/с. Тэмпература паветра ноччу —  -4, +1, днём — 0,-5.

 24 лютага мокры снег, дождж захаваюцца на большай частцы вобласці, як і слабы галалёд, туман. Тэмпература паветра ноччу  — -3, +2, днём —  +1, +6.

 25 лютага на большай частцы тэрыторыі выпадуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег. Захаваюцца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу ад 0 да -5, днём —  -3, +2.

26 лютага ноччу па ўсходзе, днём па захадзе вобласці кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу чакаецца ад -3 да -8, днём —  -3, +2.