В отдельных районах Витебщины на этой неделе ожидается до — 28 градусов мороза

morozsennoНадвор’е ў бліжэйшыя дні на Віцебшчыне вызначыць антыцыклон, які адкрыў доступ паветру арктычных шырот.

8 лютага будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў. Пры ўсходнім ветры хуткасцю 5-10 м/с тэмпература паветра ноччу апусціцца да 18-23 градусаў марозу, пры праясненнях — да -28, днём — да -12-17.

9 лютага характар надворўя не зменіцца. Толькі  вецер павернецца на паўднёва-ўсходні і сціхне да 4-9 м/с. Марозным захаваецца тэмпературны рэжым. Нават днём у асобных раёнах слупок тэрмометра будзе апускацца да -17.

10 лютага тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе -14- -19 градусаў. пры праясненнях- да -20 — -25. Максімальная днём захаваецца на ўзроўні 7-12 градусаў марозу.

11-12 лютага магчымы невялікі снег, на асобных участках дарог галалёдзіца. Мароз крыху адпусціць. Ноччу нават пры праясненнях будзе не больш за 18 градусаў марозу, днём ад 5 да 10 градусаў са знакам мінус.