Представители Сенненщины получили звание «Человек года Витебщины»

maxresdefault

Згодна з рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта №30 ад 24 студзеня 2017 года 100 лепшых працаўнікоў Віцебскай вобласці, якія дабіліся высокіх вынікаў у розных сферах народнай гаспадаркі, удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны».

У іх ліку чацвёра прадстаўнікоў Сенненскага раёна: у намінацыі «Адукацыя, навука» — дырэктар Сенненскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў Леанід Казлоў, у намінацыі «Архітэктура, будаўніцтва, дарожная гаспадарка» — начальнік планава-вытворчага сектара ДРБУ №146 Наталля Бяляева, у намінацыі «Энергетыка, транспарт, камунікацыі» — дырэктар аўтатранспартнага прадпрыемства №20 г. Сянно Мікалай Рыбчанка, у намінацыі «Жыллёва-камунальная гаспадарка» — муляр рамонтна-будаўнічага ўчастка Сенненскага РУП ЖКГ Сяргей Латышаў.