Социально-педагогический центр г.Сенно присоединился к благотворительным акциям «Наши дети» и «Соберем мечту вместе»

    69abffe063d1b204876ed21aacae4cda Сацыяльна-педагагічны цэнтр г. Сянно пры падтрымцы найбуйнейшай у краіне сеткі крам дзіцячых тавараў “Буслік” і Міжнароднага дабрачыннага аб’яднання “UNIHELP” далучыўся да дабрачынных акцый «Нашы дзеці» і «Збяром мару разам», што традыцыйна праводзяцца ў перыяд навагодніх і калядных святаў.

Дзясяткам сем’ям з ліку шматдзетных, малазабяспечаных, а таксама якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, у якіх выхоўваюцца дзеці ва ўзросце да 3-х гадоў, былі ўручаны навагоднія падарункі. Акрамя кандытарскіх вырабаў, канцтавараў, тавараў для творчасці, цацак, бацькі і дзеці атрымалі падгузнікі, дзіцячае харчаванне, панчошна-шкарпэткавыя вырабы, іншыя тавары, прызначаныя для догляду за дзіцяці. Усяго атрымальнікамі падарункавых набораў сталі 34 сям’і, у якіх выхоўваюцца 85 дзяцей.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.