Для тых, хто хоча стаць ваенным. У айчынных вну ваеннага профілю навучаюцца каля 30 сенненцаў

DSCN5722    У айчынных вну ваеннага профілю навучаюцца каля 30 сенненцаў.

Жадаючым паступіць у Ваенную Акадэмію Рэспублікі Беларусь трэба да 1 сакавіка прыбыць у раённы ваенны камісарыят, дзе кандыдату і яго бацькам раскажуць пра ўмовы паступлення.

Ваенныя вну рыхтуюць не толькі афіцэраў, але і журналістаў, юрыстаў, перакладчыкаў, праграмістаў. Праўда, трэба мець на ўвазе — іх выпускнікам трэба  адпрацаваць пяць гадоў па размеркаванні.

На час праходжання службы маладыя афіцэры забяспечваюцца службовым жыллём ці выдаецца грашовая кампенсацыя за здыманыя кватэры. Дзяржава прадастаўляе людзям у пагонах льготны крэдыт пад 5% на будаўніцтва ўласнага жылля.

Ірына ХАСАНАВА.