Мимо кассы. Продавец Сенненского райпотребсоюза присвоила больше 40 млн неденоминированных рублей

prisvoenie_deneg  Прадавец Сенненскага райспажыўтаварыства са студзеня па ліпень 2016 года пры правядзенні рознічнага гандлю час ад часу не праводзіла разлікі за тавар, набыты пакупнікамі, праз касавы апарат, што дазволіла 31-гадовай жанчыне прысвоіць атрыманыя ад рэалізацый грошы ў суме больш за 40 млн недэнамінаваных рублёў.

Дзеянні матэрыяльна адказнай асобы кваліфікаваны следчымі органамі і судом згодна з ч.1 арт. 211 Крымінальнага кодэкса. Максімальная санкцыя за падобнае злачынства – пазбаўленне волі на тэрмін да 4-ох гадоў.

Праўда, на гэты раз прадаўцу ўдалося пазбегнуць максімальнай адказнасці. З улікам асобы (жанчына – прадавец – маладая маці), узяўшы пад увагу, што нанесены гандлёвай арганізацыі ўрон поўнасцю кампенсаваны, гандлёвага работніка вызвалілі ад крымінальнай адказнасці, прызначыўшы ёй адміністрацыйнае пакаранне.

Што штурхнула чалавека, які раней ніколі ў супрацьпраўных дзеяннях не быў заўважаны, пайсці на злачынства? Шукаць адказ на гэтае пытанне павінны, відаць, псіхолагі. А вось чаму так доўга матэрыяльна адказная асоба карысталася грамадскім як сваім, кампетэнцыя высокіх службовых асоб райспажыўтаварыства і праваахоўных органаў. Следчыя  паспрабавалі знайсці адказы на гэтыя пытанні і ў калектыве.

На сходзе прадаўцоў райспажыўтаварыства тон размове задаваў Аляксандр Васільеў, намеснік начальніка Сенненскага РАСК.

—    Здаецца, размова атрымалася шчырай, — выказаўся ён пасля сходу. – Як будзе далей, пакажа час. Галоўнае, каб праўленнем райспажыўтаварыства была выпрацавана дзейсная сістэма кантролю за работай прадаўцоў, каб людзі ведалі пра непазбежнасць пакарання пры крымінальных дзеяннях.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.