Борцы греко-римского стиля Сенненской СДЮШОР продолжают пополнять копилку достижений

 1  Турніры, у якіх нядаўна прымалі ўдзел юныя барцы Сенненскай СДЮШАР, сталі для іх паспяховымі.

Выхаванцы трэнераў Анатоля Рыбчанкі і Анатоля Кучынскага ўдзельнічалі ў першынстве Маладзечанскага раёна на Кубак райвыканкама. Больш трохсот чалавек, амаль з усіх куткоў краіны прыехала ў Маладзечна прадэманстраваць сваю моц. Даволі сур’езную канкурэнцыю склалі сенненскія барцы. Артур Мельцын і Аляксей Раманенка ў сваіх вагавых катэгорыях занялі другія месцы. Данііл Воранаў (32 кг) і Павел Караткевіч (53 кг) сталі “бронзавымі” прызёрамі першынства.

   Годна паказалі сябе сенненскія барцы і ў адкрытым першынстве па грэка-рымскай барацьбе ў Барысаве. Аляксей Раманенка заняў “бронзу”, Яраслаў Пазднякоў і Артур Мельцын – на другой  прыступцы п’едэстала. Данііл Воранаў у сваёй вагавай катэгорыі перамог усіх сапернікаў і заваяваў першае месца.                                     

   З “бронзай” вярнуліся дадому сенненцы Глеб Камароў (58 кг), Кірыл Фралоў (63 кг) і Данііл Ігнатовіч (69 кг) з рэспубліканскага турніру па грэка-рымскай барацьбе памяці майстра спорту, пераможцы першынства СССР Н.В.Хітракова. Крыху не хапіла Арцёму Кацару (42 кг): барэц заняў 5 месца.

Па словах Анатоля Рыбчанкі, нашы землякі добра паказваюць сябе на падобных турнірах, дзе змагаюцца моцна падрыхтаваныя сапернікі не толькі з Беларусі, але і некаторых рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі.

Ірына ХАСАНАВА.