Міласэрнасць грамадой. Члены пярвічных арганізацый Яноўскай ДСБШ «Белая Русь», «Беларускі саюз жанчын», БРСМ і БРПА з падарункамі наведалі дзяцей

   holiday-box-gift-happy-new1У рамках рэспубліканскіх дабрачынных акцый “Нашы дзеці” і “Цуды на Каляды” члены пярвічных арганізацый Яноўскай ДСБШ ГА “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын”, БРСМ і БРПА наведалі тых дзяцей, якім асабліва патрэбна спагада і падтрымка.

   Салодкія падарункі, канцылярскія прылады, цацкі атрымалі Іван Бялкоўскі і Дзмітрый Кулік з Янова, якія знаходзяцца на надомным навучанні, а таксама Цімур Барышаў з Літусава, хлопчык з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Асобна ад пярвічкі Яноўскай ДСБШ ГА “Белая Русь” падарунак атрымаў спартсмен-актывіст, пяцікласнік Яўген Крывашэеў.

Ірына ХАСАНАВА.