Температура ниже нуля, мокрый снег и гололедица — какой будет погода в Сенно на этой неделе
На гэтым тыдні сіноптыкі абяцаюць тэмпературу крыху ніжэй за нуль. Будзе пахмурна і туманна. Мокры снег і невялікі мінус, і, як вынік — галалёдзіца.
21 снежня па вобласці ўначы чакаюцца невялікія ападкі (мокры снег, дождж). Днём пераважна без ападкаў. У асобных раёнах туман, слабы галалёд. На дарогах галалёдзіца. Вецер заходні, з пераходам на паўднёвы 3-8 м/с. Тэмпература паветра ноччу -4, +1, днём -2, +3.
22 снежня абыдзецца без ападкаў. У асобных раёнах магчымы туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, заходні 4-9м/с. Днём будзе -2, +3, ноччу – 0, -5.
23-24 снежня – без ападкаў. Магчымы туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу 0, -5, днём -2, +3.
25 снежня ноччу ў асобных раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра не зменіцца – ноччу чакаецца 0, -5, днём -2, +3.