Моладзь — за чысты горад

Ранкам два дзесяткі  маладых людзей шчыравалі ў паркавай зоне, што размяшчаецца паміж парафіяй Святой Троіцы і фіз­культурна-аздараўленчым комплексам. На ўзгорку высілася ўнушальная куча галля.

Акцыя «Зробім горад чыстым» была абвешчана аддзелам па справах моладзі райвыканкама сумесна з УП «Сенненская ЖКГ». Да яе актыўна падключыліся і іншыя арганізацыі і ўстановы. Удзел у навядзенні парадку ў парку Трох Герояў прынялі працоўная моладзь з жылкамунгаса, райспажыўтаварыства, РЭСа, ЦБП №218 філіяла №200 АСБ «Беларусбанк», а таксама выхаванцы ваенна-спартыўнага клуба «Спарта» і актывісты ГА «БРСМ». Падчас акцыі ў паркавай зоне высечаны хмызняк і сабраны не адзін мех смецця.

 «Вынікамі акцыі задаволены, — кажа начальнік ад-

дзела па справах моладзі райвыканкама Марына Наваковіч. — Хацелася б па­дзякаваць усім яе ўдзель­нікам, адміністрацыям устаноў, што адгукнуліся на нашу прапанову. А таксама звярнуцца да жыхароў горада з просьбай захоўваць чысціню на нашых вуліцах!»

Вольга Бандарэвіч.

Фота аўтара.