Устаноўлены снежны рэкорд

5gilbale5cu Небывалы для першай дэкады лістапада слой снегу ў 16 см назіраўся 10 лістапада ў Віцебску.

Папярэдні максімум вышыні снежнага покрыва быў зафіксаваны ў 1947 годзе – тады ў гэты дзень у горадзе было 11 см снегу.

Як паведамілі сіноптыкі, за 10 дзён лістапада цыклоны высыпалі на рэгіён месячную колькасць ападкаў (44-49 мм). Самыя моцныя  снегапады адзначаліся  6-7 лістапада. Раніцай 10 лістапада вышыня снежнага покрыва па вобласці складала ад 9 см у Оршы да 26 см у Езярышчы.

У Сянне вышыня снежнага покрыва склала 10 см.  Па словах метэаролагаў, 9 см снегу – гэта паказчык характэрны для сярэдзіны снежня, а 26 см збіраецца толькі напрыканцы зімы.

З-за снегападу ў Віцебскай вобласці былі абясточаны 46 населеных пунктаў.  У Сенненскім раёне праблем з электразабеспячэннем не зафіксавана.

Ларыса МУКАМОЛАВА.

Фота Ірыны ХАСАНАВАЙ.