Музыкі Віцебшчыны і Смаленшчыны сышліся ў Барані

135332404142515-i0Аматараў народнай песні і  творчасці аб’яднаў фестываль беларускага мастацтва і фальклору «Бараньскія музыкі», што адбыўся напрыканцы кастрычніка ў горадзе Барані Аршанскага раёна.

Сёлетні фэст стаў 23-ім за гісторыю свайго існавання. За гэты час ён з рэгіянальнага свята, можна сказаць, перайшоў у міжнародны фармат. На сцэне Палаца культуры Барані выступілі фальклорныя калектывы Віцебска, Аршаншчыны, Дубровеншчыны, Смаленшчыны і інш. Сенненцы неаднаразова прымалі ўдзел у фестывалі і заўсёды паспяхова. На гэты раз музычны гонар нашага раёна выпала адстойваць народнаму фальклорнаму ансамблю «Вясёлыя музыкі» раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Яго кіраўнік Аляксандр Дубко станоўча ацаніў выступленне свайго калектыву, скарбонка ўзнагарод якога папоўнілася чарговым дыпломам.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.