Вярні грошы, тата! За кастрычнік 2016 года РАСК узбуджана 10 крымінальных спраў у адносінах да сенненцаў, якія ўхіляюцца ад выплаты аліментаў

v-kakix-sluchayax-vozmozhno-priostanovlenie-vyplaty-alimentov-2За кастрычнік бягучага года раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана 10 крымінальных спраў у адносінах да сенненцаў, якія ўхіляюцца ад выканання свайго бацькоўскага абавязку, а менавіта ад выплаты аліментаў. У тым ліку 7 спраў ужо накіраваны ў суд для прыцягнення віноўных да крымінальнай адказнасці па артыкуле 174 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Як адзначыў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Васільеў,  большасць ухілістаў ўжо мае судзімасць па адпаведным артыкуле. Нягледзячы на гэта, яны не імкнуцца працаўладкавацца і выплачваць аліменты, чым ставяць свае былыя сем’і і ўласных дзяцей у няпростае матэрыяльнае становішча. На гэты раз такое ігнараванне свайго бацькоўскага доўгу можа дорага каштаваць даўжнікам: максімальнае пакаранне за дадзенае злачынства прадугледжвае 2 гады пазбаўлення волі.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.