Скользкие улицы, иномарки целуются. Сенненские автовладельцы оказались не готовы к резкой смене погоды

 1478474163 У ноч на 2 лістапада цыклон Gisi накрыў Беларусь. Снегапады назіраліся на большай частцы тэрыторыі вобласці. Сенненшчыну таксама закранулі снежныя завірухі. І калі першы снег з радасцю ўспрынялі многія, большасць аўтаўладальнікаў да такой змены надвор’я была не гатова.

Па дадзеным аддзялення ДАІ Сенненскага РАУС 2 лістапада ў раёне адбыліся 4 дарожна-транспартных здарэння. Два з іх — на павароце ля пракуратуры ў Сянне. З-за слізкіх дарог вадзіцелі не справіліся з кіраваннем транспартных сродкаў, была змята новая агароджа. У выніку трэцяга ДТЗ, якое здарылася на вуліцы К.Маркса ля магазіна “Родны кут”, збіты дарожны знак. Апошняя аварыя адбылася на аўтадарозе Сянно-Багушэўск. Ніхто з вадзіцеляў не пацярпеў.

Галоўнымі прычынамі сутыкненняў аўтамабіляў сталі не толькі наяўнасць на машынах летняй гумы. Жыллёва-камунальная і дарожныя службы не своечасова падсыпалі дарогу саляна-пясчанай сумессю.

 Супрацоўнікі ДАІ рэкамендуюць аўтамабілістам «пераабувацца» ў зімовую гуму. Зімовыя шыны дапамагаюць скараціць тармазны шлях і значна паляпшаюць кіраванне аўтамабілем ва ўмовах галалёду і снежнага накату. Пры нізкіх тэмпературах летняя гума перастае выконваць свае функцыі па забеспячэнні добрага счаплення з дарожным пакрыццём, выкарыстанне такіх шын становіцца небяспечным.

Ірына ХАСАНАВА.