У якасці ўзнагароды — прэмія: трактар
Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама атрымала загад галіновага міністэрства, якім зафіксаваны вынікі рэспубліканскага агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы сельскагаспадарчых арганізацый для работы ў зімовых умовах па падрыхтоўцы машынна- трактарнага парка да вясенне-палявых работ 2010 года.
У ліку пераможцаў сярод сельгасарганізацый названа РУП «Дружбінец». У рэспубліканскім конкурсе яму прысуджана трэцяе месца. Узнагародай сталі Ганаровая грамата Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і прэмія ў суме 100 базавых велічынь. Акрамя гэтага прадпрыемства на ўмовах доўгатэрміновай арэнды атрымае трактар маркі «Беларус».
Л.Іўеў.