Кніга — лепшы падарунак

 

 Яшчэ адной крыніцай папаўнення кніжнага фонду бібліятэк з’яўляюцца самі чытачы, якія нярэдка дзеляцца з установай асабістай літаратурай.

  У бібліятэках Сенненскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы штогод ладзяцца акцыі «Кніга ў падарунак бібліятэцы». З кожным разам да іх далучаецца ўсё больш сенненцаў. Сёлета актыўны ўдзел у ёй прымаў старшыня райвыканкама. Эдуард Мікалаевіч Герасіменка і яго родныя перадалі цэнтральнай раённай бібліятэцы творы беларускіх, рускіх, замежных класікаў, а таксама дзіцячую літаратуру ў колькасці 79 экземпляраў.

 Калектыў установы вельмі ўдзячны мясцовай уладзе за тыя ўвагу і падтрымку, што аказваюцца сенненскім бібліятэкам.