Сенненскае райспажыўтаварыства заключыла дагаворы з Беларусбанкам і Белаграпрамбанкам на прадастаўленне пакупнікам крэдытаў на набыццё тавараў
Пакупку ў крэдыт можна зрабіць у сенненскіх магазінах “Будаўнік”, “Тэхніка ў быце”, “Світанак”, а таксама ў магазінах “Мэбля” і “Універмаг” Сянно і Багушэўска. Прадастаўляюцца крэдыты і ў магазінах “Прамтавары” аграгарадкоў “Полымя”, “Ходцы”, “Янова”, “Машканы” і “Какоўчына”.
У “Будаўніку” і “Тэхніцы ў быце” можна атрымаць і крэдыт МТБ-банка па картцы “Халва”.
Акрамя таго, з 26 па 30 верасня райспажыўтаварыства праводзіць акцыю “Ураджай скідак”.
За больш падрабязнай інфармацыяй можна звяртацца па тэлефоне 4-27-91.