Адаптацыйная група з кароткачасовым знаходжаннем ясляў-сада №2 г.Сянно адчыніць свае дзверы ў дзясяты раз

   20160914_081148    Штогод у групу набіраюцца дзеці, якіх бацькі ў хуткім часе збіраюцца аддаць у дашкольную ўстанову. Адаптацыйная група дапамагае і малым і дарослым лёгка прайсці працэс прывыкання да дзіцячага сада. У час яе работы ўвазе дзяцей і бацькоў прапаноўваюцца  дыдактычныя гульні, якія првучаюць малышоў да зносін у калектыве, а бацькам даюць магчымасць знайсці аднадумцаў у пытаннях выхавання дзяцей.

   З дзецьмі на працягу двух гадзін займаецца спецыяльна падрыхтаваны педагог. Заняткі праводзяць таксама кіраўнікі фізвыхавання і музычныя кіраўнікі, настаўнік-дэфектолаг.

    На базе групы праходзяць заняткі “Матчынай школы”, на якіх бацькам даюцца рэкамендацыі па выхаванні дзяцей.

    Даведкі можна атрымаць па адрасе: г.Сянно, вул.Машэрава,11, ці па тэлефоне: 4-22-06.

 Наш кар.

 На здымку: выхавальнік ДУА “Яслі-сад №2 г.Сянно” Вольга Кандрацьева.