Машканскі кірмаш
Кожную восень у аграгарадку Машканы праходзіць кірмаш, у якім прымаюць удзел і вучні школы. Заўсёды нам вельмі хочацца не адстаць ад дарослых і выглядаць дастойна.
Вось і на гэты раз нашы гандляры паказалі сябе з самага лепшага боку. Бадай, ніхто з пакупнікоў не абмінуў прыгожа прыбраныя сталы з беларускімі ручнікамі, на якіх размяшчаліся рэчы, зробленыя рукамі школьнікаў, кветкі, агародніна.
Задаволены былі ўсе, і прадаўцы, і пакупнікі. А заробленыя грошы ў кішэнях дзяцей не залежваліся, бо тут жа можна было купіць розныя тавары, якія кінуліся ў вочы.
Наталля Бязручанка,
вучаніца 10 класа Машканскай школы.
На здымку: вучні Машканскай школы на кірмашы.