Аб’яўлены конкурс

     494-0-600x447    У сакавіку наступнага года беларуская міліцыя адзначыць юбілей – 100 гадоў з дня ўтварэння. Да яго Міністэрства ўнутраных спраў краіны аб’явіла конкурс на лепшы літаратурны, мастацкі і музычны твор аб органах унутраных спраў.

     Прыняць удзел у ім запрашаюцца творчыя саюзы і калектывы рэдакцый перыядычных выданняў, асобныя аўтары. Згодна з умовамі конкурсу ўдзел у ім могуць прыняць і дзеючыя супрацоўнікі міліцыі, ветэраны, члены іх сем’яў.

  Конкурс праводзіцца па некалькіх намінацыях: “Лепшы малюнак  “Міліцыя вачыма дзяцей”; “Лепшы твор выяўленчага мастацтва, прысвечаны беларускай міліцыі”; “Лепшая фотаработа аб беларускай міліцыі”; “Лепшы плакат (білборд) аб беларускай міліцыі”; “Лепшы літаратурна-мастацкі твор аб беларускай міліцыі ў прозе”; “Лепшы паэтычны твор, прысвечаны беларускай міліцыі”; “Лепшая песня аб беларускай міліцыі”.

  Работы з абавязковай адзнакай “На конкурс да 100-годдзя беларускай міліцыі” не пазней як 1 кастрычніка бягучага года накіроўваюцца ў МУС: 220030, г.Мінск, вул.Берсана, 16, Міністэрства ўнутраных спраў, Цэнтр культурна-выхаваўчай работы.

  Больш падрабязную інфармацыю аб умовах правядзення конкурсуможна знайсці ў раздзеле “Да 100-годдзя беларускай міліцый” на афіцыйным сайце МУС (www.mvd.gov.by).

Ул.інф.