Работнікі прадпрыемстваў г.Сянно і г.п.Багушэўск атрымалі прышчэпкі супраць клешчавога энцэфаліту

  istock_000011025226large-ca8dffcc934df66d30c44d5d1209449b3d4faabe-s40-c85    Прышчэпкі супраць клешчавога энцэфаліту атрымалі работнікі прадпрыемстваў г.Сянно і г.п.Багушэўск, працоўная дзейнасць якіх звязана са знаходжаннем у лесе і лясістай мясцовасці.

     Першы этап вакцынацыі прайшлі прадстаўнікі абавязковага кантынгенту з ЖКГ і ПМС. Пачалася вакцынацыя ў Багушэўскім лясгасе. На платнай аснове прышчэпкі “ад кляшчоў” зроблены работнікам ПС “Сянно”.  Пры правядзенні працэдуры ўлічваліся добраахвотнасць і наяўнасць супрацьпаказанняў.

     Паўторна вакцынацыю правядуць праз месяц, потым — праз год. Тады чалавек будзе лічыцца прышчэпленым.

 Таццяна БУРАКОВА.