Джып-фестываль «Жара» зноў пройдзе на Сенненшчыне

IMG_6819Арганізатары джып-фестывалю “Жара”, здаецца, упадабалі Сенненшчыну. Аматары экстрэмальнай язды на ўсюдыходных легкавых аўтамабілях зноў збяруцца ў нашым раёне. Фестываль, у праграме якога гонкі па бездарожжы, з 22 па 24 ліпеня пройдзе ў ваколіцах Канстантова.

 Раённыя службы адказваюць за медыцынскае і гандлёвае абслугоўванне ўдзельнікаў фестывалю, гарантуюць пажарную бяспеку,належны грамадскі парадак.

 На фестываль збіраюцца аўтааматары як з Беларусі, так і Расіі. Аднак гэта не закрытае мерапрыемства. А таму паназіраць за гонкамі, наведацца ў лагер аўтааматараў маюць магчымасць усе жадаючыя.