Працягваецца вылучэнне кандыдатаў

    v2016 Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына чакае з’яўлення сур’ёзных прэтэндэнтаў на месцы ў парламенце пасля партыйнага вылучэння.

Кіраўнік ЦВК нагадала, што 1 жніўня завяршаецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Лідзія Ярмошына мяркуе, што ўжо на гэтым тыдні ў ЦВК стануць актыўна паступаць дакументы аб вылучэнні з дапамогай партыйных з’ездаў і працоўных калектываў. «Тады мы ўбачым самых сур’ёзных кандыдатаў, якія будуць прэтэндаваць на пасады ў парламенце», — сказала яна.

На дадзеным этапе выбарчай кампаніі акрамя вылучэння кандыдатаў у дэпутаты вылучаюцца прадстаўнікі ў склад участковых выбарчых камісій. Яны павінны быць утвораны не пазней за 27 ліпеня. Нагадаем, выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 11 верасня.