А ці многа карова дае малака?

У групы раздою на грамадскіх фермах пастаўлена 902 галавы першацёлак.  Амаль палова з іх расцяліліся.

 Найбольш малака ад першацёлак атрымліваюць у  КУСП «саўгас імя П.М.Машэрава» —  кожная з 86 расцяліўшыхся  цялушак дае  па 25 кілаграмаў  у суткі. Усяго ў групах раздою ўнітарнага прадпрыемства ўтрымліваецца 213 галоў жывёлы. Па 20 кілаграмаў малака  ад першацёлак надойваюць у СВК «Ульянавічы». Самы нізкі надой мае маладняк СВК «Пурплева» і КУСГП «Полымя» — 14 і 14,5 кілаграма  на галаву адпаведна.

 А вось у цэлым па раёне  дойны статак грамадскіх сельгасарганізацый такой прадуктыўнасці не мае. Сярэдні надой на карову  складае каля 7 кілаграмаў.  Некаторага аптымізму надае той факт, што ў параўнанні з такім жа перыядам мінулага года вытворчасць усё ж павялічылася, у тым ліку валавая. Самы значны рост дасягнуты ў СВК «Пурплева» — амаль 2 кілаграмы  малака на карову і 165 % у агульным аб’ёме вытворчасці. На жаль, раённыя лідары ў вытворчасці малака РУП «Дружбінец» і КУСП  «саўгас імя П.М. Машэрава» ў гэтыя дні знізілі надой на карову. А ў Нямойце маюць нават зніжэнне валавой вытворчасці.

Л.Іўеў.