Банк з нацыянальным каларытам

  1Наведвальнікаў Цэнтра банкаўскіх паслуг №218 АСБ “Беларусбанк” у мінулую суботу, 2 ліпеня, чакаў прыемны сюрпрыз у выглядзе дзяўчат у нацыянальных строях. 

 Пераапрануцца ў народныя касцюмы ва ўстанове вырашылі з нагоды святкавання Дня Незалежнасці.

 У беларускіх касцюмах з элементамі арнаментальнай вышыўкі, якія ЦБП №218 прадаставіў раённы цэнтр культуры і народнай творчасці, кліентаў у той дзень абслугоўвалі спецыялісты па аказанні банкаўскіх рознічных паслуг Ксенія Гарнак і Галіна Бардадынова.

Ганна КОРСАКАВА.

Фота аўтара.