На Сенненшчыне прайшоў адкрыты турнір па пляжным валейболе, прысвечаны Дню моладзі

q-5JTg3hzjY25 чэрвеня на Сенненшчыне прайшоў адкрыты турнір па пляжным валейболе, прысвечаны Дню моладзі.
Месцам яго правядзення ўжо другі год запар стала пляцоўка на пляжы возера Сенненскае. Паўдзельнічаць сёлета вырашылі 8 каманд.
Турнір у чарговы раз засведчыў папулярнасць пляжнага валейбола на Сенненшчыне. Кампанію вопытным гульцам часцей складаюць маладыя спартсмены-аматары. Так, на пару з бацькамі гулялі Арцём Шыдлоўскі і Дзмітрый Івашкоў. Сенненскае райспажыўтаварыства прадставіла на турнір дзве каманды. Адзначым, што ў адной гуляла прадстаўніца прыгожай паловы чалавецтва Іна Кулік. Спаборнічалі валейбалісты і з Беліцкага сельсавета.
У пляжным валейболе, апрача традыцыйных для валейбалістаў якасцей, патрабуюцца асаблівая атлетычнасць і вынослівасць. На пяску спартсменам даводзіцца здзяйсняць неверагодныя скачкі і рыўкі. Матчы, у якіх замена гульцоў не прадугледжана, бо ў камандзе 2 чалавекі, часта праходзяць ва ўмовах высокай тэмпературы паветра, пры яркім сонцы. Таму перамога для гульцоў па пляжным валейболе вельмі складаная.
Ва ўпартай барацьбе першае месца занялі гульцы, якія прадстаўлялі Сенненскае аддзялення Дэпартамента аховы МУС РБ, Дмітрый Сінкевіч і Пётр Труханенка. Другое месца за віцебчанамі. Трэцімі сталі браты Андрэй і Мікалай Долатавы (Машканскі сельсавет).
Пераможцы і прызеры атрымалі дыпломы ад арганізатараў турніру -аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама — і салодкія прызы ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Ірына ХАСАНАВА.