30 чэрвеня ў вялікай зале райвыканкама адбудзецца 28-ая чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання
У чацвер, 30 чэрвеня, у вялікай зале райвыканкама адбудзецца 28-ая чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання.
На разгляд народных выбраннікаў выносіцца пытанне «Аб рэалізацыі інвестыцыйных праектаў і прыцягненні інвестыцый на тэрыторыі Сенненскага раёна».
На сесію запрашаюцца дэпутаты раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання, намеснікі старшыні райвыканкама, кіруючы справамі райвыканкама, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, кіраўні арганізацый, старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў, дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў.
Пачатак работы сесіі ў 10.00.