Сваю працу пачаў інфармацыйны рэсурс Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў «ВЫБАРЫ-2016»

выбары1На мінулым тыдні пачаў сваю працу інфармацыйны рэсурс Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў «ВЫБАРЫ-2016» (vybory2016.by).
Пры дапамозе рэсурсу будуць асвятляцца найважнейшыя падзеі кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.
На сайце можна знайсці навіны, матэрыялы і дакументы, прысвечаныя электаральнай падзеі, а таксама пазнаёміцца з усімі выбарчымі акругамі. Спецыяльна для гэтага размешчана інтэрактыўная карта, на якой можна знайсці патрэбную акругу, павялічыць яе і паглядзець не толькі апісанне межаў, але і ўбачыць населеныя пункты, якія ўваходзяць у склад гэтай выбарчай акругі. Акрамя таго, на інфармацыйным рэсурсе размешчаны першы відэазварот старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай з нагоды парламенцкай кампаніі.

Паводле БелТА.