Фестываль «Вясна надзей-2016» пройдзе 30 мая ў Багушэўску

25477400_glavАгульнараённае свята для сёлетніх выпускнікоў школ, фестываль «Вясна надзей-2016» пройдзе ў Багушэўску.
Пачнецца традыцыйнае мерапрыемства 30 мая ў 12 гадзін з урачыстай лінейкі. Месцам для агульнага пастраення выбрана плошча перад адміністрацыйным будынкам Багушэўскага сельвыканкама. У праграме свята — прадстаўленне выпускнікоў, уганараванне лепшых з іх. Перад удзельнікамі фестывалю выступіць творчы калектыў Віцебскага індустрыяльна-будаўнічага тэхнікума. Завершыцца свята танцавальна-забаўляльнай праграмай на адкрытай танцпляцоўцы гарадскога пасёлка.