Прайшлі на вобласць

d971ca_40eef733fe464dd9b52da930575f1951.jpg_srz_1536_1152_85_22_0.50_1.20_0У чацвер, 24 сакавіка, у Віцебску адбудзецца абласны этап рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу «Новыя імёны Беларусі-2016». Сенненшчыну на ім прадставіць  вакальны квартэт з Багушэўскай абласной туберкулёзнай бальніцы.

Аматарскі калектыў у складзе Ганны Аверчанка, Галіны Маскаленка, Алены Мядзведзь і Юліі Рэвяка трапіў у лік пераможцаў раённага этапу конкурсу. Згодна з умовамі творчага спаборніцтва відэазапіс выступлення вакальнай групы быў накіраваны на закрыты прагляд журы абласнога этапу, якое па вартасці ацаніла выканальніцкі ўзровень самадзейных артыстаў з Сенненшчыны і дапусціла іх да ўдзелу ў адкрытым конкурсе.

 Паслязаўтра квартэт з Багушэўскай туббальніцы выступіць на сцэне Віцебскай абласной філармоніі, каб пазмагацца за выхад у фінальны, рэспубліканскі, этап конкурсу «Новыя імёны Беларусі-2016». Пажадаем  жа землякам поспеху!

 Вольга БАНДАРЭВІЧ.