Зайдзіце ў “Тоні”
З нядаўняга часу гандлёвы аб’ект індывідуальнага прадпрымальніка Анатолія Васільевіча Багданава працуе ў райцэнтры. Сярод шырокага асартыменту прадуктаў, прадстаўленых на паліцах магазіна «Тоні», пакупнікі могуць зрабіць патрэбны выбар і набыць неабходны тавар. Адказныя за сваю справу, ветлівыя і ўважлівыя прадаўцы Алена Кузмініч і Людміла Мацкевіч ведаюць, як правільна зрабіць выкладку і што прапанаваць пакупніку. Стараюцца працаваць так, каб кожны выходзіў задаволеным і вяртаўся сюды яшчэ не раз. Культурнае і добразычлівае абыходжанне з людзьмі з’яўляецца прыярытэтам у рабоце маленькага дружнага калектыву, які ўзначальвае Ала Навічкова.
Вельмі прыемна, што магазіну ўдаецца трымаць марку, і ён складае годную канкурэнцыю іншым гандлёвым прадпрыемствам горада.
На здымку: прадавец Алена Кузмініч і загадчыца магазіна Ала Навічкова.
Тэкст і фота
Ларысы Мукамолавай.