Павышаецца ўзровень абслугоўвання

 

А.І. Ласянкоў, дырэктар КУПБА «Прэстыж», дэпутат раённага Савета дэпутатаў:

 —  Цыпкаўская выбарчая акруга налічвае 15 населеных пунктаў, у якіх пражываюць 963 чалавекі. Дэпутацкі корпус у першую чаргу павінен клапаціцца пра жыццядзейнасць людзей, задавальненні іх патрэб і запытаў, рашэнні сацыяльных праблем на месцах. Разам  са старшынёй Багушэўскага сельскага Савета, дэпутатам раённага Савета дэпутатаў М. В. Рабцавым мы стараемся аператыўна рашаць узнікаючыя пытанні ва ўзаемадзеянні з кіраўнікамі раённых службаў. Так, у бягучым годзе пры дапамозе філіяла ДРБУ-146 удалося правесці рамонт і падсыпку дарог у  вёсках Навасёлкі, Засценак, участка дарогі Шыркі — Александрова. Улічваючы просьбы выбаршчыкаў, пры садзейнічанні дэпутата В. В. Багданава адноўлена работа Цыпкаўскага ФАПа, дзе цяпер працуе малады спецыяліст. З  дапамогай дэпутата раённага Савета дэпутатаў П.В. Гарбачова адрамантаваны тры калодзежы. Пры непасрэдным удзеле дэпутата сельскага Савета дэпутатаў С. У. Лукашэвіч РУП ЖКГ абсталявана дзіцячая гульнёвая пляцоўка ў раёне шматкватэрнай забудовы ў в.Цыпкі. Вядзецца работа па высечцы кустоў у вёсках Цыпкі, Засценак, Галашчакіна, на чарзе в.Пасад. Стараюся аказваць дапамогу сельскаму і пасялковаму Саветам. У гэтым годзе выраблены і ўстаноўлены новыя пластыкавыятаблічкі на помніках на брацкіх магілах у вёсках Кічына і Пасад. На тэрыторыі Багушэўскага сельсавета  правялі акцыю «Чыста там, дзе не смецяць». Прадпрыемства вырабіла плакаты аналагічнага зместу, якія ўстанавілі ў месцах несанкцыянаваных звалак. У вёсках Цыпкі, Рыбнае, Ског прайшлі суботнікі і сходы.  Вялікая работа праведзена па спілаванні  аварыйных дрэў на могілках  в. Магілёўка. Але  яна яшчэ не завершана. З дапамогай раённага кіраўніцтва вырашылася пытанне аб перадачы 27-кватэрнага  дома ААТ «Багушэўскі льнозавод» на баланс РУП ЖКГ. Цяпер жыльцы  спадзяюцца на яго рамонт. У Цыпках вядзецца будаўніцтва новых ачысных.

 Паляпшэнне аказання бытавых паслуг — адзін з важнейшых фактараў павышэння якасці жыцця насельніцтва, асабліва  на вёсцы. КУПБА «Прэстыж» аказвае 11 сацыяльна значных відаў паслуг. Пры садзейнічанні дырэктара УП «Сяннобудмеліяводгас» дэпутата В. А. Ступаневіча, старшыні СВК «Літусава» М. Р.  Каўрыжэнкі ў жніўні бягучага года  ўведзены КПП у в. Літусава, які абслугоўвае насельніцтва 16 вёсак з колькасцю жыхароў 743 чалавекі. У цяперашні час вядуцца работы па рамонту КПП у в. Канстантова, праведзена аплата за тэлефанізацыю КПП у вёсках Студзёнка і Літусава. Аб’ём рэалізацыі бытавых паслуг у 2006-2010 гадах павялічыўся ў 3,8 раза і склаў на 1 верасня 2010 года203 млн 765 тыс. рублёў. Аб’ём рэалізацыі бытавых паслуг у сельскай мясцовасці з 2006 года павялічыўся ў 3,9 раза і па стану на 1 верасня склаў 145 млн 242 тыс. рублёў. У разліку на аднаго сельскага жыхара аказанне паслуг павялічылася ў 3,9 раза. Для аказання бытавых паслуг функцыяніруюць 7 КПП, пяць з іх размешчаны ў аграгарадках. З-за неадпаведнасці  патрабаванням інструкцыі аб  арганізацыі КПП па прыёму заказаў на бытавыя паслугі ў студзені 2010 года быў закрыты КПП у вёсцы Алексінічы, а ў памяшканні арганізаваны пункт прыёму і выдачы заказаў. За перыяд з 2006 па 2010 год было створана 7 працоўных месцаў, у тым ліку майстра па нанясенні лагатыпаў, аператара пральнага абсталявання, 2 месцыкасіра-прыёмшчыка, 3 — швачкі. Інвестыцыі ў асноўны капітал за гэты перыяд склалі больш за 500 млн рублёў. Асноўная інвестыцыйная крыніца — мясцо­вы і рэспубліканскі бюджэты. Многія пытанні ўдаецца рашаць, аднак шмат яшчэ праблем, якія патрабуюць увагі. Так, мае выбаршчыкі звярнуліся з  просьбай дапамагчы ў рашэнні пытання адкрыцця клуба ў в. Цыпкі, дзе пражывае каля  150 чалавек ва ўзросце да 35 гадоў.  Цесная сувязь з выбаршчыкамі дазваляе глыбей унікнуць у праблемы людзей, дапамагчы  ў іх вырашэнні — гэта і з’яўляецца асноўнай задачай дэпутацкага корпуса.

 Па матэрыялах  сесіі

падрыхтавала 

Ларыса Мукамолава.