На Сенненшчыне імунізаваны супраць грыпу 41% насельніцтва

  0-x761У суседніх краінах рэгіструецца высокі ўздым захворванняў на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі (ВРВІ) і грып. Якая сітуацыя ў нашым раёне?

Як адзначыла памочнік урача-эпідэміёлага ДУ «Сенненскі РЦГЭ» Жанна Гаравая,  пакуль выпадкаў захворваемасці на грып у раёне не рэгістравалася. У асноўным маюць месца захворванні ВРВІ.

У мінулым годзе ўсяго па раёне было зарэгістравана 5450 выпадкаў ВРВІ, што на 20% ніжэй аналагічнага перыяду папярэдняга эпідэміч­нага сезона захворваемасці.

Найбольш высокія ўзроўні захворваемасці ВРВІ рэгістраваліся сярод непрышчэпленага насельніцтва, удзельная вага якога склала 85% ад колькасці захварэўшых. Сярод захварэўшых цяжкіх форм ВРВІ не назіралася. У асноўным мелі месца лёгкія і сярэдняй цяжкасці выпадкі. Дыягназ «грып» у 2014-2015 гадах не ставіўся.

Па словах Жанны Гаравой, самы надзейны  спосаб абароны ад большасці інфекцыйных захворванняў, у тым ліку грыпу, — вакцынацыя. «Мэта імунізацыі ахапіць вялікую колькасць людзей прышчэпкамі, паясняе Жанна Валер’еўна, — каб папярэдзіць распаўсюджванне інфекцыі сярод вялікай масы людзей. На Сенненшчыне імунізаваны супраць грыпу 41% насельніцтва — гэта дастаткова высокі паказчык, каб не дапусціць  эпідэмічнага характару захворвання.

Ларыса МУКАМОЛАВА